Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамагчы маскоўскае войска за 45 хвілін

абноўлена

У Менску ў кнігарні «ЛогвінаЎ» прайшла прэзэнтацыя эпічнай настольнай гульні «1514», прысьвечанай 500-м угодкам бітвы пад Воршай.

Гульню стварыла арт-студыя «PRAS», якая займаецца распрацоўкай сайтаў і мабільных дадаткаў. Гульня «1514» была выпушчаная не з камэрцыйных мэтаў, а для людзей, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі і шануюць яе, сьцьвярджае дырэктар арт-студыі Мікалай Тамашэвіч.

У дворыку каля кнігарні і галерэі «Ў» расстаўленыя лаўкі, і ўсе ахвотныя могуць паспытаць шчасьця — пагуляць. Дзяўчына тлумачыць правілы. Хоць гульня разьлічаная на дзетак ад 6 гадоў, гуляюць з захапленьнем і здаровыя дзецюкі. А ў памяшканьні кнігарні «Ў» праходзіць сама прэзэнтацыя. Вядзе яе дырэктар «Арт сядзібы» Павал Белавус. У памяшканьні вельмі многа людзей. Тут жа хлопцы, апранутыя рыцарамі — прысутныя назвалі іх вэтэранамі бітвы пад Воршай, якія дажылі да нашых часоў. Усім паказалі прэзэнтацыйны ролік, а рыцары зладзілі паказальны двубой.

Перамагчы маскоўскае войска за 45 хвілін
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:51 0:00
Наўпроставы лінк

​Гэта ўжо трэцяя беларускамоўная гульня, створаная для беларусаў і ў Беларусі. На прэзэнтацыі яна каштуе 290 тысяч.

Дызайнэры арт-студыі ўзялі спадарожнікавы здымак Крапівенскага поля і перамалявалі яе. А іншыя артэфакты — млыны, хаціны, вайсковыя намёты — малявалі згодна з гістарычнымі крыніцамі.

Настольная гульня прызначаная ў першую чаргу для дзетак ад 6 гадоў, але яна будзе цікавая і для дарослых, якія цікавяцца гісторыяй. Сярэдні час, каб прайсьці гульню, — 45 хвілін, колькасьць гульцоў — 2, 4 альбо 6.

Акрамя поля, ёсьць шэсьць фігурак, якія абазначаюць пяхоту, артылерыю ды кавалерыю, 60 дапаможных картак з ваеннымі заданьнямі, кубік для вызначэньня руху.

Кожны элемэнт дызайну зроблены паводле гістарычных дакумэнтаў: на гульнявым полі — старажытны аршанскі замак, тагачасныя селішчы, млыны і вайсковыя намёты.

Карткі з заданьнямі — чорныя і чырвоныя. На чорных пазначаныя заданьні, якія спрыяюць гульцу, а на чорных — якія адсоўваюць яго ад перамогі. Усе заданьні зьмяшчаюць у сабе інфармацыю, якая грунтуецца на рэальных забабонах, падзеях і асаблівасьцях вайсковай справы Ўсходняй Эўропы за паўтысячы гадоў да нашых дзён.

У гульні выкарыстаныя некаторыя тагачасныя забабоны. Напрыклад, чорная картка з камэтай цягне за сабой падзеньне баявога духу ў войска. А картка са статкам зуброў значыць, што войска спыняе бой і ідзе на паляваньне, — кажа Мікалай Тамашэвіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG