Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце зьявіўся відэазварот сэпаратысткі Натальлі Красоўскай


Натальля Красоўская

Натальля Красоўская

На youtube зьявілася відэа з барысаўскай апалчэнкай Натальляй Красоўскай, якая абвяргае паведамленьні пра сваю сьмерць.

«Я спарола з формы беларускі сьцяг. Я больш не хачу яго насіць. Мне перастаў падабацца мой прэзыдэнт, бо ён падтрымлівае Парашэнку», – сказала барысаўская сэпаратыстка.

«Я спадзяюся многія памруць з тых, чыёй сьмерці я хачу», – сказала Натальля.

Таксама яна заявіла, што хоча адмовіцца ад беларускага грамадзянства.

«Цяпер, калі я прыеду ў Беларусь, то толькі са зброяй», – сказала Натальля Красоўская.

Таксама яна сказала, што зьбіраецца ў Кіеў, «каб пастраляць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG