Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крэмль будзе караць Беларусь»


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00
Наўпроставы лінк

Калі Менск разарве саюзьніцкія адносіны з Расеяй, Крэмль абавязкова вырашыць пакараць Беларусь: эканамічнымі санкцыямі, палітыкай дэстабілізацыі або нават збройным умяшаньнем. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў расейскі апазыцыйны палітык Уладзімер Рыжкоў. Грамадзкага актывіста і былога палітвязьня Паўла Вінаградава асудзілі на 15 сутак арышту, абвінаваціўшы ў брыдкаслоўі і парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду. Яго таксама аштрафавалі агулам амаль на 2 мільёны рублёў. Сям'я Ліпецкіх і Віктар Гаўрыкаў, якія жывуць у прыгарадзе Магілёва, атрымалі сёньня асабісты дазвол ад кіраўніка Магілёўскай вобласьці Пятра Рудніка надалей гадаваць сьвіней. Іх вёскі ляжаць у 5-кілямэтровай зоне, акрэсьленай вакол буйных дзяржаўных фэрмаў. З-за падазрэньня на афрыканскую чуму вяскоўцам у гэтай зоне загадалі пакалоць сьвіней. ЗША і Эўразьвяз увялі новыя санкцыі супраць Расеі. Ці паможа гэта спыніць яе вайну ва Ўкраіне? Апытаньне ў Горадні. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG