Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад выбарамі ва Ўкраіне створаны Блёк Пятра Парашэнкі


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны ў выступе на зьезьдзе партыі «Салідарнасьць» выключыў магчымасьць адтэрміноўкі ратыфікацыі пагадненьня аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам.

«Пра адтэрміноўку ратыфікацыі парлямэнтам пагадненьня аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам ня можа быць і гаворкі». Пра гэта прэзыдэнт Украіны заявіў на X зьезьдзе партыі «Салідарнасьць», якую дэлегаты перайменавалі ў «Блёк Пятра Парашэнкі», перадае УНІАН.

Кіраўнік Украіны таксама адзначыў, што падчас учорашніх перамоваў у Менску ні пра якія кампрамісы што да сувэрэнітэту і эўрапейскага выбару Ўкраіны размова не ішла. «Ніякіх кампрамісаў вакол сувэрэнітэту Ўкраіны і эўрапейскага выбару» не было, запэўніў Пятро Парашэнка.

Гэтыя заявы ўкраінскі лідэр зрабіў на зьезьдзе партыі «Салідарнасьць», які пастанавіў перайменаваць гэтую палітычную сілу ў «Блёк Пятра Парашэнкі».

Адпаведную прапанову вынес на галасаваньне новаабраны лідэр партыі Юры Луцэнка.

Юры Луцэнка дадаў, што новая назва будзе «запрашэньнем» для партыяў «УДАР», «Бацькаўшчына», «Фронт пераменаў» ды іншых праэўрапейскіх дэмакратычных сіл «да яднаньня дзеля перамогі».

Пятро Парашэнка ўзначальваў партыю «Салідарнасьць» з 2001 да 2013 году.

Сёньня ж прэзыдэнт Украіны сваім указам спыніў паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады і прызначыў пазачарговыя выбары ў парлямэнт на 26 кастрычніка гэтага году.

Раней у сваім відэазвароце Пятро Парашэнка заявіў пра роспуск парлямэнту і, у прыватнасьці, заклікаў дэмакратычныя партыі пайсьці на выбары «адзінай, магутнай праўкраінскай і праэўрапейскай камандай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG