Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ ухваліла эмбарга на харчаваньне


У Рускай праваслаўнай царкве назвалі расейскія санкцыі адэкватным і абгрунтаваным крокам і прапанавалі новыя сфэры, дзе іх можна прымяніць.

Абмежаваньні на імпарт прадуктаў харчаваньня дапамогуць расейцам «перастаць гнацца за заходнім стандартам спажываньня», якому Расея можа супрацьпаставіць уласны варыянт грамадзкага ўладкаваньня «на аснове вышэйшай праўды», — заявіў старшыня сынадальнага аддзела па ўзаемаадносінах царквы і грамадзтва протаіерэй Усевалад Чаплін.

«Нам трэба навучыцца ўмеранасьці, самаабмежаваньню, дастатковасьці ў спажываньні, уменьню здавольвацца малым», — сказаў Чаплін.

Прадстаўнік РПЦ таксама параіў «перастаць сядзець на двух крэслах» тым прадстаўнікам расейскіх элітаў, якія «прывыклі жыць часткова ў Расеі, збольшага на Захадзе і лічыць для сябе нормай стандарт спажываньня самых багатых людзей на Захадзе».

«Трэба выбіраць, нарэшце: Захад ці Расея, самастойная і свабодная будучыню нашага народа ці стан, у якім ты больш слухаеш вокрыкі з Вашынгтону, Брусэлю або з Уол-стрыт, чым голас тваіх суайчыньнікаў», — лічыць Чаплін.

Ён таксама выказваецца за тое, каб пасьля забароны паставак харчаваньня паставіць наступныя пытаньні.

«Чаму ў Расеі так актыўна дзейнічае заходні банкаўскі сэктар, які зьяўляецца шматгадовай крыніцай многіх ўсясьветных эканамічных і палітычных праблем? Чаму ў нас дзейнічаюць, часта з выклікам, заходнія ідэалягічныя і „гуманітарныя“ арганізацыі накшталт фонду Карнэгі?» — цытуе Чапліна РІА Новости.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG