Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: Забарона Масквы на імпарт тавараў з ЗША ўзмацніць ізаляцыю Расеі


Захады, якія прадпрымае Крэмль супраць заходніх кампаній у адказ на санкцыі ЗША і ЭЗ, у будучым удараць па расейскай эканоміцы.

Такую заяву агучыла прэс-сакратар Белага дому Лаура Лукас Магнусан.

Магнусан абвясьціла, што нават расейскі Цэнтральны банк заявіў, што забарона імпарта прадуктаў будзе стымуляваць рост інфляцыі ў Расеі.

Некаторыя СМІ працытывалі прэс-сакратара Росспажыўстандарта Аляксея Аляксяенка, які заявіў, што «ўсе прадукты харчаваньня», зробленыя ў ЗША, будуць забароненыя. Ён дадаў, што «садавіна і гародніна» з ЭЗ таксама можа падлягаць забароне.

Імпарт прадуктаў у Расею з Эўропы і ЗША складае некалькі мільярдаў даляраў штогод.

6 жніўня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ, які забараняе на працягу года ўвозіць у Расею некаторыя віды сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіну і харчаваньне з краінаў, якія ўвялі санкцыі супраць Расеі.

Указ пачынае дзейнічаць ужо з 6 жніўня. Дакладны сьпіс забароненых прадуктаў урад Расеі вызначыць неўзабаве.

На працягу апошніх тыдняў краіны Эўрапэйскага зьвязу, а таксама ЗША, Канада, Японія, Швайцарыя і шэраг іншых, абвясьцілі пра новыя санкцыі супраць асобаў, банкаў, кампаній і некаторых сэктараў расейскай эканомікі з прычыны дзеяньняў Расеі па дэстабілізацыі становішча ва Ўкраіне, у тым ліку ўмяшаньня на ўсходзе Ўкраіны і анэксіі Крыма.

XS
SM
MD
LG