На фоне эканамічнага крызысу афіцыйная статыстыка даводзіць пра рост рэальных даходаў насельніцтва. Ці насамрэч павялічваецца ўзровень жыцьця людзей? Чаго можна чакаць у блізкім часе? Чаму беларусы скупаюць валюту? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом эканаміст Леанід Злотнікаў і аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Кастусь Скуратовіч.