Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Aктывіст «Альтэрнатывы» Ільля Дабратвор арыштаваны на 14 сутак


Ільля Дабратвор, архіўнае фота
Ільля Дабратвор, архіўнае фота

«У другой палове дня Ільля Дабратвор змог пазваніць дамоў і паведаміў жонцы, што яго ўжо асудзілі на 14 сутак нібыта за брыдкаслоўе ў грамадзкім месцы і вязуць на Акрэсьціна. Мяркую, яго судзілі ў Маскоўскім судзе, але гэта трэба ўдакладняць. Нібыта міліцыя кажа, што яго затрымалі каля Дому правасудзьдзя», — паведаміў лідэр грамадзкай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан карэспандэнту Свабоды.

Раніцай 29 ліпеня Ільлю Дабратвора бачылі ў Доме правасудзьдзя, дзе ў гэты час пачаўся працэс над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам. Ільля Дабратвор быў у чорнай майцы з Пагоняй і надпісам «Свабоду палітвязьням», надзетай пад пінжак. «За гэты надпіс яго і затрымалі», — мяркуе Алег Корбан.

«Асабіста я моманту затрыманьня Ільлі Дабратвора ня бачыла. Сяброўка праз тэлефон скінула паведамленьне, што яго ўжо асудзілі, а больш нічога ня ведаю», — распавяла грамадзкая актывістка Юля Сьцяпанава, якая прысутнічала на працэсе над Андрэем Бандарэнкам у Доме правасудзьдзя.

У Доме правасудзьдзя знаходзіцца Кастрычніцкі суд, у якім судзяць Бандарэнку. 29 ліпеня тут былі заўважаныя супрацоўнікі АМАПу ў цывільным. Актывісты не выключаюць, што гэтыя міліцыянты і сталі ініцыятарамі затрыманьня Ільлі Дабратвора.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG