Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы падзеньня Боінга застаюцца парэшткі загінулых


Прэм’ер Аўстраліі Тоні Эбат заявіў, што парэшткі ахвяраў авіякатастрофы на ўсходзе Ўкраіны ўсё яшчэ застаюцца ў раёне, дзе 17 ліпеня зваліўся «Боінг-777». Паводле словаў Эбата, аўстралійскія сьледчыя маюць доступ да месца катастрофы і працягваюць выяўляць парэшткі, якія ляжаць пад адкрытым небам.

Сярод загінулых — 37 падданых Аўстраліі і людзей, якія пастаянна жывуць у гэтай краіне. Больш за палову ўсіх загінулых — падданыя Нідэрляндаў. Усяго ў лайнэры «малайзійскіх авіялініяў», які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, было 298 пасажыраў і чальцоў экіпажу.

Аўстралія накіроўвае ў Эўропу каля 190 паліцыянтаў для аховы тэрыторыі падзеньня лайнэра падчас расьсьледаваньня, якое праводзіцца пад кіраўніцтвам нідэрляндзкага боку.

Па сьцьвярджэньні ўкраінскіх уладаў, на месцы катастрофы былі знойдзеныя парэшткі каля двухсот чалавек. Першы авіярэйс з ахвярамі вылецеў у Нідэрлянды 23 ліпеня, праз шэсьць дзён пасьля катастрофы. Сёньня, як чакаецца, з Харкава ў Нідэрлянды вылеціць апошні самалёт з выяўленымі парэшткамі загінулых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG