Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзеная «чорная скрыня» з Боінга застаецца ў баевікоў (ВІДЭА)


У той жа час Служба бясьпекі Ўкраіны апублікавала перахопленыя спэцслужбамі перамовы. На запісах, верагодна, зафіксаваныя намаганьні баевікоў групоўкі ДНР схаваць знойдзеныя на месцы катастрофы самалёта «Боінг-777» «чорныя скрынкі».

20 ліпеня Reuters апублікавала кадры, дзе ратавальнікі знаходзяць бартавыя самапісцы на месцы катастрофы «Боінга-777». Відэа зьнятае 18 ліпеня.

Пакуль невядома, ці атрымае «чорную скрыню» афіцыйны Кіеў. Раней баевікі заяўлялі, што перададуць «чорныя скрыні» у Маскву.

Служба бясьпекі Ўкраіны апублікавала перахопленыя спэцслужбамі перамовы. На запісах, верагодна, зафіксаваныя намаганьні баевікоў групоўкі ДНР схаваць знойдзеныя на месцы катастрофы самалёта «Боінг-777» «чорныя скрынкі».

Так званы «прэм’ер» групоўкі ДНР Аляксандар Барадай заявіў, што тэхнічныя прылады, якія ён лічыць «чорнымі скрынямі» малайзійскага лайнэра, знаходзяцца пад кантролем «ДНР».

Як паведамляе БЕЛСАТ, сёньня кіраўнік украінскай Дзяржаўнай камісіі для расьсьледаваньня катастрофы самалёта над Данеччынаю Уладзімір Гройсман заявіў, што доступ да «чорных скрыняў» стаўся б важным крокам у расьсьледаваньні акалічнасьцяў авіякатастрофы. Пакуль жа афіцыйнаму Кіеву ўдалося дамовіцца з баевікамі толькі пра вываз целаў загінулых. Працаўнікі МНС і прадстаўнікі АБСЭ атрымаюць магчымасьць загрузіць целы ў адмысловыя вагоны-рэфрыжэратары ды вывезьці іх на бясьпечную тэрыторыю.

На вечар 19 ліпеня знайшлі 192 целы ахвяраў авіякатастрофы. Паводле афіцыйнай інфармацыі на самалёце ляцелі 298 асобаў, зь якіх 80 — дзеці.«Але мы не атрымалі ад баевікоў, што кантралююць месца падзеньня самалёта, ніякіх гарантыяў бясьпекі экспэртаў», — падкрэсьліў Уладзімір Гройсман.

Малайзійскі пасажырскі самалёт («Malaysia Airlines») вылецеў зь Нідэрляндаў і быў зьбіты над тэрыторыяй Украіны. Прарасейскія баевікі былі ўзялі на сябе адказнасьць за атаку, аднак потым пачалі адмаўляць сваю датычнасьць да тэракту. У сваю чаргу ўкраінскі бок апублікаваў аўдыёзапісы перамоваў баевікоў, зь якіх вынікае, што яны зьбілі «боінг», выкарыстоўваючы ракетны комплекс «Бук-М».

XS
SM
MD
LG