Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі і «чорныя скрынкі» (АЎДЫЁ, ВІДЭА)


«Чорныя скрынкі» пад нашым контролем – «прэм'ер» групоўкі «ДНР»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:49 0:00
Наўпроставы лінк

«Чорныя скрынкі» пад нашым контролем – «прэм'ер» групоўкі «ДНР»

СБУ б'е трывогу, што баевікі спрабуюць прыхаваць «чорныя скрынкі» са зьбітага самалёта, у той час лідэр групоўкі ДНР кажа, што яны гатовыя перадаць іх «міжнародным экспэртам».

20 ліпеня так званы «прэм’ер» групоўкі ДНР Аляксандар Барадай заявіў, што тэхнічныя прылады, якія ён лічыць «чорнымі скрынямі» малайзійскага лайнэра, знаходзяцца пад кантролем «ДНР».

Раней Служба бясьпекі Ўкраіны апублікавала перахопленыя спэцслужбамі перамовы. На запісах, як мяркуецца, зафіксаваныя намаганьні баевікоў групоўкі ДНР схаваць знойдзеныя на месцы катастрофы самалёта «Боінг-777» «чорныя скрынкі».

Запіс Youtube-каналу Службы бясьпекі Ўкраіны

Распачатае крымінальнае сьледзтва па артыкуле «тэракт».

Акрамя таго СБУ апублікавала перахопленыя запісы размоваў баевікоў, зь якіх вынікае, што самалёт зьбілі самі баевікі. СБУ таксама заяўляе, што мае доказы, што дастаўленымі для гэтага з Расеі зэнітна-ракетнымі комплексамі кіравалі расейскія вайсковыя спэцыялісты.

Відео знайденої «чорної скриньки»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:02 0:00
Наўпроставы лінк

(Відэа знойдзенай «чорнай скрынкі»)

Цяпер прарасейкія сэпаратысты на месцы катастрофы не даюць назіральнікам АБСЭ вольна дасьледаваць гэтае месца і неадкладна вывозяць целы і рэшткі самалёта ў невядомым кірунку, верагодна, каб зьнішчыць прамыя доказы яго зьбіцьця расейскай ракетай.

СБУ перахапіла размову баевікоў групы Безьлера пра зьбіты пасажырскі самалёт.

Здабытыя СБУ перамовы баевікоў што да зэнітна-ракетнага комплексу БУК-М.

Самалёт авіякампаніі «Малайзійскія авіялініі», які ляцеў рэйсам Амстэрдам - Куала-Лумпур, быў зьбіты 17 ліпеня на ўсходзе Ўкраіны. Загінулі 298 асобаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG