Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: забаранілі пікеты за цэласнасьць і незалежнасьць Украіны


Уладзімер Вуек

Уладзімер Вуек

Улады Берасьця забаранілі Аб’яднанай грамадзянскай партыі зладіць 5 пікетаў за незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі а таксама каб выказаць салідранасьць з народам Украіны.

Арганізатары хацелі правесьці акцыі каля цэнтральнага ўнівэрмагу, кінатэатра «Беларусь» і гандлёвага цэнтру «Ўсход». Мясцовым законам гэтыя месцы не прадугледжаныя для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Чыноўнікі спаслаліся на тое, што пікеты можна ладзіць толькі ў адмысловых месцах — у Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне «Лякаматыў».

«Улада яшчэ раз прадэманстравала нам сваё стаўленьне да ўкраінскіх падзеяў, да неабходнасьці захаваньня сувэрэнітэту Беларусі і паказала сваё стаўленьне да правоў грамадзян у цэлым», — заявіў Праваабарончаму цэнтру «Вясна» адзін з заяўнікаў Уладзімер Вуек.

Вуек адзначае, што заяўкі на мерапрыемствы былі пададзеныя паводле артыкулу 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулу 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і артыкулаў 4 — 6 Закону РБ «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

XS
SM
MD
LG