Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 ліпеня: Вольнае паветра на хутары Шаблі


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕЯ ДНЯ

На хутары «Шаблі» ў Валожынскім раёне адбудзецца чарговы фэстываль «Вольнае паветра». Паэтычнае і містычнае Купальле – галоўная тэма сёлетняга фэстывалю. У 18.00 на галоўнай сцэне пачнецца канцэрт, у якім возьмуць удзел гурты «Альтанка», Vuraj, «Стары Ольса», Pafnutiy's Dreams і «Троіца». У 23.00 пачнецца сьвяточная купальская эстафэта.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1120 — Падчас 4-га крыжовага паходу пачалася аблога Канстантынопалю.

1439 — Падпісана Флярэнтыйская царкоўная унія аб аб’яднаньні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладай Папы.

1772 — Расея, Аўстрыя і Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра падзел Рэчы Паспалітай (Першы падзел).

1811 — Вэнэсуэла абвясьціла незалежнасьць.

1938 — У Магілёве заснаваны Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (пераведзены ў Менск у лістападзе 1963 году).

2001 — У Менску пачаўся Трэці зьезд беларусаў сьвету.

У гэты дзень нарадзіліся

1818 — Антон Яленскі, кіраўнік паўстаньня 1863-1864 гадоў на Меншчыне. Адмовіўся падпісаць адрас вернападданства цару (вернападданы адрас да расейскага цара Аляксандра ІІ), які падпісвала мясцовае дваранства ў 1863, і быў арыштаваны 1 чэрвеня 1863. У 1865 быў асуджаны на 15 гадоў катаргі на цяжкія капальныя работы ў Сыбір.

1888 — Гербэрт Спэнсэр Гасэр, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў фізіялёгіі і мэдыцыне (1944).

1965 — Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, пісьменьніца, літаратурны крытык.

ЁСЬЦЬ НАГОДЫ

Чэхія — Дзень Кірыла і Мэтода.

Альжыр, Вэнэсуэла — Дзень незалежнасьці.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Зеленаскурая пашпарціна. 5 ліпеня 1922 падпісанае пагадненьне пра «нансэнаўскі» пашпарт

XS
SM
MD
LG