Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН адхіліла праект рэзалюцыі Расеі па Ўкраіне


Пасол Расеі ў ААН Віталь Чуркін

Пасол Расеі ў ААН Віталь Чуркін

Гэта была ўжо другая спроба Расеі, якая ў чэрвені старшынюе ў Радзе бясьпекі ААН, прапанаваць кампрамісны дакумэнт. Расейскія дыпляматы дэкляравалі намаганьні не дапусьціць пагаршэньне гуманітарнай сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны і эскаляцыі канфлікту паміж урадавымі войскамі й узброенымі сэпаратыстамі.

Пасол Расеі ў ААН Віталь Чуркін заявіў, што ў праекце ўлічаныя заўвагі іншых сябраў Рады бясьпекі, а таксама прынцыпы сувэрэнітэту Ўкраіны, яе незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласнасьці.

Міжнародная супольнасьць крытыкуе Расею за анэксію крымскага рэгіёну Ўкраіны. ЗША і НАТО таксама абвінавачваюць Расею ў забесьпячэньні прарасейскіх сэпаратыстаў ва Ўкраіне цяжкай зброяй, у тым ліку танкамі й ракетнымі ўстаноўкамі.
XS
SM
MD
LG