Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі: Польшча і Эўразьвяз не прызналі і не прызнаюць анэксіі Крыму


Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі зноў запэўніў, што і Польшча, і Эўрапейскі зьвяз не прызналі і не прызнаюць анэксіі Расеяй ўкраінскага Крыму.
«Таксама хачу выказаць занепакоенасьць фактамі фатальны эканамічнай і палітычнай сытуацыі, у якую трапіў Крым пасьля анексіі, і разумею, што многія жыхары Крыму, якія выступалі супраць Украіны, зараз пачынаюць шкадаваць пра гэта», — сказаў ён у інтэрвію выданьню «Дзеркало тижня. Україна» (DT.UA).

Кіраўнік польскага МЗС таксама назваў непрымальным, што «з тэрыторыі суседняй дзяржавы ва Ўкраіну высылаюцца дзясяткі грузавікоў са зброяй і тэрарыстамі».

Паводле яго слоў, Украіна мае права абараняць сваю тэрыторыю, але пры гэтым абавязаная мінімізаваць страты сярод грамадзянскага насельніцтва.

Расея пасьля акупацыі і анэксіі Крымскай паўвыспы фактычна падтрымлівае узброеныя сэпаратысцкія рухі, якія дзейнічаюць у некаторых частках Луганскай і Данецкай абласьцей. У гэтых рухах, у прыватнасьці, прымаюць удзел грамадзяне Расеі. Украіна праводзіць у гэтых рэгіёнах антытэрарыстычную апэрацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG