Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцеец сядзіць на асьвятляльнай мачце ў Гомелі


Міліцыя не падпускае блізка да мачты. Здымак зроблены а 18:30

Міліцыя не падпускае блізка да мачты. Здымак зроблены а 18:30

Больш як шэсьць гадзін у Гомелі на асьвятляльнай мачце на тэрыторыі чыгуначнага вакзалу знаходзіцца 33-гадовы жыхар Берасьця. Пад мачтай пакінута валіза з пашпартам на імя берасьцейца 1981 году нараджэньня.

Ён не выстаўляе ніякіх патрабаваньняў, ніяк не тлумачыць, чаму залез так высока. Калі выратавальнікі зьбіраліся зьняць «скалалаза» з мачты, ён станавіўся на край мачты і пагражаў скінуцца на плятформу. У выніку супрацоўнікі МНС адступілі і разгарнулі пад мачтай «куб жыцьця» — спэцыяльную мяккую падушку.

Паводле міліцыянтаў, дзеяньні берасьцейца ўжо можна кваліфікаваць як злоснае хуліганства. Гэта у тым выпадку, калі мэдыкі прызнаюць яго псыхічна здаровым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG