Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казак Гаўрылюк дараваў крыўдзіцелям, яны атрымалі мяккае пакараньне


Пячэрскі раённы суд Кіева пакараў двух вайскоўцаў унутраных войскаў МУС, якія зьдзекаваліся з актывіста Майдану, казака Міхаіла Гаўрылюка падчас акцыяў пратэсту ў Кіеве 22 студзеня.

У прэс-службе Генпракуратуры Ўкраіны паведамілі, што двое вайскоўцаў абвінавачваліся ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і ва ўчыненьні гвалту над актывістам Майдану Міхаілам Гаўрылюком.

На судзе абвінавачаныя цалкам прызналі сваю віну. Улічваючы гэта, пацярпелы дараваў сваім крыўдзіцелям і не настойваў на прызначэньні ім суровага пакараньня.

Адзін з абвінавачаных асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на год, другі — на 2 гады абмежаваньня волі з выпрабавальным тэрмінам на год.

Суд забараніў абодвум асуджаным займацца праваахоўнай дзейнасьцю цягам году, перадае УНІАН.

23 студзеня ў СМІ было апублікавана відэа пра зьдзекі праваахоўнікаў з актывіста Майдану Міхаіла Гаўрылюка на вуліцы Грушэўскага. 27 студзеня па гэтым факце была адкрыта крымінальная справа.
XS
SM
MD
LG