Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС: Беларусь паважае выбар украінскага народа


Беларускае замежнапалітычнае ведамства канстатуе, што пазачарговыя выбары прэзыдэнта Ўкраіны праходзілі ў беспрэцэдэнтна напружанай абстаноўцы, і заяўляе, што Беларусь паважае выбар украінскага народа.

«Беларусь паважае выбар украінскага народа і гатовая да далейшага канструктыўнага супрацоўніцтва са сваім суседам», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве МЗС Беларусі.

У МЗС адзначылі той факт, што «выбарчая кампанія праходзіла ў беспрэцэдэнтна жорсткай і напружанай абстаноўцы», і выказалі жаль, што «частка грамадзян не была ўцягнутая ў выбарчы працэс. Разам з тым украінскае грамадзтва «прадэманстравала высокі ўзровень грамадзянскай сьвядомасьці і імкненьне пачаць рух да забесьпячэньня нацыянальнай згоды, унутранай стабільнасьці і ўстойлівага эканамічнага і палітычнага разьвіцьця».

У МЗС Беларусі выказалі надзею, «што гэтыя выбары стануць значным крокам на шляху да аднаўленьня ўзаемаразуменьня, нармалізацыі сытуацыі ў краіне, пабудовы ва Ўкраіне паўнавартаснай вэртыкалі ўлады».
XS
SM
MD
LG