Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія баевікі атакавалі ўкраінскую мяжу


Ва Ўкраіне прарасейскія баевікі гэтай ноччу некалькі разоў спрабавалі штурмаваць памежнікаў на тэрыторыі Луганскай вобласьці, спрабуючы прарваць дзяржаўную мяжу.


Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны, напярэдадні вечарам памежным нарадам «Краснадон» была выяўленая спроба трох КАМазаў праехаць ва Ўкраіну з боку Расеі па-за пунктам пропуску. Невядомыя не спыніліся на папераджальныя стрэлы. У выніку па парушальніках быў адкрыты агонь на паражэньне, але машынам удалося разьвярнуцца і зьехаць назад у Расею.

"У той жа дзень у 22.10 у аддзел памежнай службы"Станічная Луганская" пад’ехала група да 30 чалавек, узброеных аўтаматычнай зброяй, у тым ліку кулямётамі, і вылучылі ультыматум здаць зброю і вызваліць памяшканьне памежнага падразьдзяленьня", — паведамілі ў ведамстве.— Украінскія памежнікі адмовіліся здавацца і выклікалі падмацаваньне. Далей тэрарысты пачалі штурм з ужываньнем аўтаматаў, кулямётаў, гранатамёта і ручных гранат. Спроба захапіць памежнае падразьдзяленьне была адбітая".

У гадзіну ночы пачаўся другі штурм з ужываньнем цяжкай аўтаматычнай зброі і падствольных гранатамётаў. З бліжэйшых дамоў пачалі страляць снайпэры. Атаку зноў адбілі. Каля 2.00 баевікі распачалі трэцюю няўдалую спробу захапіць аддзел памежнай службы.

Памежнікам атрымалася зьнішчыць дзьве агнявыя кропкі снайпэраў і дарожны каток, якім нападнікі спрабавалі праламаць вароты на тэрыторыю падразьдзяленьня. Сярод памежнікаў ёсьць параненыя і кантужаныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG