Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста выклікалі ў суд за «Белсат»


20 траўня ў Карэліцкім раённым судзе будзе разглядацца справа супраць незалежнага журналіста Алеся Залеўскага.

Сёньня журналісту патэлефанавалі з суду і паведамілі, што заўтра аб 11 гадзіне будзе разглядацца складзены на яго адміністратыўны пратакол. Ніякай позвы яму не дасылалі. Прадстаўнік суду паведаміў, што ў выпадку няяўкі журналіст будзе дастаўлены ў суд міліцыяй.

Алесь Залеўскі сказаў, што ўпершыню чуе пра заведзеную супраць яго справу.

«Я нават позвы ня бачыў. Мне супрацоўнікі міліцыі паведамілі толькі, што адміністратыўны артыкул 22.9 (праца без акрэдытацыі). Я паслаў хадайніцтва аб пераносе разгляду справы, бо ня маю магчымасьці азнаёміцца з матэрыяламі справы і заключыць дамову з адвакатам. Спадзяюся, што заўтра мяне ня будуць чакаць міліцыянты з машынай. На Гарадзеншчыне ўжо двух маіх калегаў цягаюць па падобным артыкуле. Таму, магчыма, гэта нейкая гарадзенская фішка. Альбо міліцыянты асабліва пільныя, альбо той жа самы Корж, якога перавялі з Гомеля ў Горадню, адмыслова каб навесьці парадак з апазыцыянэрамі».

Раней Алесь Залеўскі рабіў тэлеперадачу пра музэй у Міры.

15 траўня падобны пратакол склалі яшчэ супраць аднаго журналіста — Андрэя Мялешкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG