Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнта «Белсату» зьбілі ў Данецку


Аляксандар Баразенка перадае з Майдану, люты 2014

Аляксандар Баразенка перадае з Майдану, люты 2014

Пасьля таго, як у Данецку карэспандэнт «Белсату» Алесь Баразенка зьняў тэлесюжэт, на яго напалі ды зьбілі.

Калі карэспандэнт Алесь Баразенка здымаў сюжэт для незалежнага тэлеканалу «Белсат» каля будынку Данецкай абласной адміністрацыі, да ягоных словаў, якія журналіст прамаўляў перад камэрай, прыслухоўвалася група маладзёнаў.
«Ім, напэўна, нешта ня вельмі спадабалася, і яны пачалі за мною сачыць», — распавёў журналіст. Празь некаторы час маладзёны дагналі Алеся ды нанесьлі некалькі ўдараў у жывот. Яны білі таксама ў твар ды расьсеклі прадстаўніку «Белсату» вусны.

Цяпер ён пачуваецца нармальна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG