Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

«Калі добра дзіцяці — добра Беларусі» — Тамара Мацкевіч


Тамара Мацкевіч: «Калі добра дзіцяці — добра Беларусі»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:46 0:00
Наўпроставы лінк

Тамара Мацкевіч: «Калі добра дзіцяці — добра Беларусі»

Яна была пасьпяховым навукоўцам-фізыкам, але стан беларускай сыстэмы адукацыі змусіў яе стаць пэдагогам і грамадзкай актывісткай. Намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы, каардынатарка праграмы «Настаўнік. Школа. Грамадзтва», рэдактарка сайту Nastaunik. info Тамара Мацкевіч — гераіня новага выпуску праграмы «Сталкеры свабоды».

«Мая дачка вучылася ў беларускай школе, і так атрымалася, што гэтая школа стала вельмі няякаснай. Яе трэба было мяняць. Калі я стала шукаць іншую школу, то зьвязалася і з Таварыствам беларускай школы, і з Таварыствам беларускай мовы. А калі зразумела, што такой беларускай школы, дзе даюць якасныя веды, проста не існуе ў нашай краіне, то вырашыла, што будзем яе ствараць.

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
Мы паглядзелі, што робяць у сьвеце, што ёсьць такая мэтодыка, якую мы назвалі «Актыўная ацэнка», якая прызнана на сёньня найбольш эфэктыўнай для павышэньня стандартаў навучаньня і якая дазваляе выхаваць адказную асобу. Яна дазваляе паступова адказнасьць за навучаньне перакладаць на вучня.

У нас жа калі вучань дрэнна нешта ведае, то, значыць, настаўнік дрэнна навучыў. Спачатку вучня вучаць слухаць настаўніка, потым ён слухае начальніка, каго заўгодна, толькі ня думае сам. А тут такая мэтодыка, якая ставіць настаўніка на іншую ролю. Настаўнік — не кантралёр, ня той, хто падпісвае прысуд: «Сядай, двойка!», а той, хто паказвае пэрспэктывы навучаньня. Калі ты хочаш больш ведаць, то, калі ласка, вось у гэтым кірунку папрацуй. А вучань сам вырашае, працаваць яму ў гэтым кірунку ці не.

Дзецям страшна падабаецца, калі ім перадаюць больш адказнасьці за сябе. Яны пачуваюцца больш упэўненымі, самастойнымі, дарослымі, рэалізаванымі. У іх расьце матывацыя да вучобы, ім падабаецца хадзіць у школу. Яны вучацца адказваць спачатку за сваё навучаньне, потым за сябе, за сваю сям’ю, за сваю краіну.


Адна настаўніца матэматыкі зь Віцебску своечасова не даслала нам справаздачу пра вынікі ўдзелу ў сэмінары, і я ўзгадала, што яна — жонка вайскоўца і вельмі кепска разумее беларускую мову. І я напісала ёй, каб дасылала па-расейску, а я перакладу. А яна адказала, што не, ні ў якім разе. Маўляў, я жыву ў гэтай краіне, і абавязана ведаць яе мову, і напішу па-беларуску.

Сталкераў свабоды вельмі шмат у сыстэме адукацыі. Шмат людзей працуе, якія хочуць пашыраць зону свабоды. У міністэрстве таксама, відаць, ёсьць разумныя людзі. Яны паглядзелі на вынікі нашай працы, і цяпер у розных школах краіны працуе дзесяць інавацыйных пляцовак з мэтадам актыўнай ацэнкі.


Што такое патрыятычнае выхаваньне дзяцей у школе? Мне здаецца — гэта стварэньне такой прасторы ў школе, дзе дзеці будуць пачуваць сябе як дома. Дзяцей жа не падманеш, і яны бачаць, што школа існуе не для іх, а для праверак, для тых цётак з прыгожымі прычоскамі, якія прыходзяць правяраць іхных настаўнікаў. І настаўнікі тады кажуць: «Дзеці, не перашкаджайце — у нас праверка».

А стэнды БРСМ? Адчуваецца, што яны ствараюць куточак, якога патрабуе санстанцыя.


Але адзін стэнд у школе я, праўда, пакінула б. Стэнд, на якім напісаны правы дзіцяці: «Галоўным абавязкам дзяржавы ёсьць дапамога тваім бацькам стварыць дабрабыт для цябе. І чым лепш табе — тым лепш Беларусі». Калі ў любой установе кожны грамадзянін краіны будзе адчуваць сябе камфортна, то гэта і ёсьць патрыятычнае выхаваньне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG