Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкага праваабаронцу дэпартавалі за «жорсткае абыходжаньне зь мяккімі цацкамі»


Марцін Угла ў аэрапорце

Марцін Угла ў аэрапорце

Як мы паведамлялі учора беларуская памежная служба не дазволіла ўехаць у Беларусь кіраўніку швэдзкай праваабарончай арганізацыі Оstgruppen Марціну Углу.

Ён правёў ноч у транзытнай зоне менскага аэрапорту, а 8 траўня быў дэпартаваны зь Беларусі.

Прэсавы сакратар дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка патлумачыў агенцтву БелаПАН, што «Угла сапраўды уключаны ў так званы „стоп-ліст“ і самому швэду пра гэта было вядома. Чалавек прыехаў папіярыцца, ведаючы, што ён тут непажаданая пэрсона. Ён не заўзятар, хакей не любіць, краіну ненавідзіць, жорстка абыходзіцца зь мяккімі цацкамі».


Як нагадвае агенцтва, восеньню 2012 году Оstgruppen зьбірала ў Швэцыі плюшавых мядзьведзікаў, каб па пошце адправіць іх беларускім чыноўнікам, уключаным ў «чорны сьпіс» Эўразьвязу.

«Візыт Углы ў Беларусь — гэта апошняя кропка ў яго бескарысных намаганьнях па адмене чэмпіянату сьвету», — сказаў Цішчанка.

Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Оstgruppen зьяўляецца адным зь ініцыятараў міжнароднай кампаніі «Не гуляйце з дыктатарам», накіраванай супраць правядзеньня хакейнага чэмпіянату сьвету 2014 года ў Менску.
XS
SM
MD
LG