Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарсуд: Максім Вінярскі быў арыштаваны законна


Максім Вінярскі
Максім Вінярскі

Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу на арышт актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага.

Пра гэта паведаміла адвакатка актывіста Вольга Безбародкіна, якая абараняла ягоныя інтарэсы ў судзе.

«Максім Вінярскі ў скарзе, да якой я далучала сваю скаргу, указваў ня толькі на незаконны арышт, але і на іншыя істотныя моманты. Што склалася заганная практыка, калі супроць палітычных актывістаў сьведчаць толькі міліцыянты, то бок зацікаўленыя асобы. І што ідзе хваля прэвэнтыўных затрыманьняў напярэдадні важных падзеяў, як было з Максімам Вінярскім напярэдадні Чарнобыльскага шляху. Але гарадзкі суд падтрымаў рашэньне Заводзкага раённага суду і пакінуў нашы скаргі без задавальненьня».

Вольга Безбародкіна ня ведае, ці будзе Максім Вінярскі скардзіцца ў вышэйшую інстанцыю, у Вярхоўны суд. «Максім на суд не прыйшоў, бо дрэнна сябе адчувае пасьля арышту і галадоўкі. Абмяркуем гэта зь ім пазьней», — сказала адвакатка.

Максім Вінярскі быў затрыманы 22 красавіка каля крамы «Карона» і празь дзень асуджаны на 12 сутак нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі і хуліганства. У Заводзкім судзе Максім Вінярскі запатрабаваў прагледзець відэазапісы крамы «Карона», якія б пасьведчылі, што ён не хуліганіў і не аказваў супраціву пры затрыманьні, але суд гэта рабіць адмовіўся. Паводле адваката Вольгі Безбародкінай, праглядаць відэазапісы затрыманьня адмовіўся і Менгарсуд. Пад арыштам у ізалятары на Акрэсьціна Максім Вінярскі 8 дзён трымаў сухую галадоўку пратэсту. Потым толькі піў ваду, а ежы да вызваленьня не ўжываў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG