Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максім Вінярскі выйшаў на Свабоду (фота)


Максім Вінярскі. Фота Радыё Свабода

Максім Вінярскі. Фота Радыё Свабода

Актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі выйшаў на волю з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) пасьля 12-суткавага арышту.

Дзевяць дзён доўжылася галадоўка, якую ён абвясьціў у знак пратэсту супраць незаконнага прысуду.

Вінярскі схуднеў, але сам кажа, што адчувае сябе нядрэнна. Актывіста сустракалі больш за дзесяць чалавек — сябры, прадстаўнікі «Эўрапейскай Беларусі», праваабаронцы. Паводле Вінярскага, ён упершыню практыкаваў сухую галадоўку, таму трымаць яе «было цяжкавата», і на дзявятыя суткі ён вырашыў перайсьці з сухой галадоўкі на звычайную.

На шостыя суткі галадоўкі да Вінярскага па яго просьбе выклікалі хуткую дапамогу. Вінярскі таксама сказаў, што з прычыны галадоўкі яго наведваў начальнік ЦІП. Пасьля наведваньня начальнік заявіў сваім падпарадкаваным: «Калі хоча здохнуць у камеры — хай здохне». Але затым распарадзіўся пры неабходнасьці паставіць у камэру, дзе ўтрымліваўся Вінярскі, кропельніцу. Гэта распараджэньне так і не было выканана, — цытуе БелаПАН словы Вінярскага.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG