Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неабвешчаная вайна ва Ўкраіне

У Славянску ідуць жорсткія баі з сэпаратыстамі, дзясяткі забітых і параненых з абодвух бакоў. У Адэсе хаваюць ахвяр трагедыі 2 траўня, застрэленых і згарэлых у пажары.

11:54 5.5.2014

У Данецкай вобласьці людзі з аўтаматамі абрабавалі прадпрымальніка


У горадзе Дзяржынск на Данеччыне адбылася перастрэлка паміж групай невядомых ўзброеных асоб і прыхільнікамі прыватнага прадпрымальніка, да якога прыйшлі дадому патрабаваць грошы. Пра гэта Еспресо.TV паведамілі ў прэсавай службе данецкага абласнога ўпраўленьня міліцыі:

«У выніку адзін удзельнік канфлікту загінуў, 10 чалавек атрымалі агнястрэльныя раненьні і былі шпіталізаваны ў бальніцу».
11:45 5.5.2014

Банкі абмяжоўваюць працу ў Данецкай і Луганскай абласьцях


«Прыватбанк» ўвёў абмежаваньні ў працы з наяўнымі ў Данецкай і Луганскай абласцях з-за пагрозы жыцьця супрацоўнікаў і кліентаў. Пра гэта паведамляе прэсавая служба банка.

Прыпыненая праца інкасатараў, прыём наяўных у тэрміналах самаабслугоўваньня і праца адзьдзяленьняў. Абмежаваньні па доступе да рахункаў ня ўводзяцца.
11:31 5.5.2014

У Хэрсоне зьнялі з цягніка дывэрсантаў з Крыма, якія ехалі ў Адэсу


У ходзе спэцапэрацыі затрымалі 36 дывэрсантаў, якія накіроўваліся з Крыма ў Адэсу.
Пра гэта паведаміў мэр горада Уладзімер Нікалаенка.

«На Хэрсонскім вакзале адбылася спэцапэрацыя па затрыманьні дывэрсантаў. У выніку з цягніка „Сімфэропаль—Адэса“ каля 23 гадзін быў зьняты і дэпартаваныя назад у Крым 36 чалавек», — распавёў ён.


У спэцапэрацыі прымалі ўдзел каля 320 памежнікаў, супрацоўнікаў МУС, СБУ, Херсонскай Самаабароны і вэтэранаў узброеных сіл.

"Затрыманыя накіроўваліся ў Адэсу для зьдзяйсьненьня правакацый",— паведаміў Нікалаенка.
10:53 5.5.2014

Турчынаў: Расея вядзе вайну супраць Украіны


Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны і старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў заявіў, што Расея вядзе вайну супраць Украіны на поўдні і ўсходзе дзяржавы.
10:52 5.5.2014

Расея пагражае забараніць Мэджліс крымскіх татараў

10:51 5.5.2014

У Данецку сэпаратысты захапілі пракуратуру, спалілі сьцяг і Канстытуцыю Ўкраіны

XS
SM
MD
LG