Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку сэпаратысты захапілі пракуратуру, спалілі сьцяг і Канстытуцыю Ўкраіны


У Данецку сэпаратысты захапілі ваенную пракуратуру, спалілі сьцяг і Канстытуцыю Ўкраіны. Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН.

Паводле яго дадзеных, захоп ажыцьцявіў натоўп з больш чым 2 тысяч прарасейскіх сэпаратыстаў, прадстаўнікоў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі». Яны былі ўзброеныя бітамі, жалезнымі прутамі, некаторыя мелі аўтаматы Калашнікава.

Сваё шэсьце ў пракуратуру яны пачалі ад будынка Данецкай аблдзяржадміністрацыі.

Будынак пракуратуры быў без аховы. Пасьля таго, як сэпаратысты ўсталявалі на будынку сьцяг «Данецкай народнай рэспублікі», яны спалілі нацыянальны сьцяг разам з вынесеным з памяшканьня асобнікам Канстытуцыі Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG