Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адэса: аднавіліся сутычкі сэпаратыстаў і прыхільнікаў адзінства Ўкраіны


Ukraine -- Odessa clashes, 2May2014

Ukraine -- Odessa clashes, 2May2014

У цэнтры гораду, у раёне Грэцкай плошчы страляюць. МУС пацьвердзіў сьмерць аднаго з удельнікаў сутычак.

У цэнтры гораду, у раёне Грэчаскай плошчы страляюць.

На зямлі — шмат стрэляных гільзаў. Прыхільнікі адзінства Ўкраіны будуюць на плошчы барыкады са сьмецьцевых кантэйнэраў, а таксама з плястыкавай мэблі, якая стаіць на вуліцах каля летніх кавярняў.

Бакі закідваюць адно аднаго камянямі. З боку сэпаратыстаў ляцяць «кактэйлі Молатава».

Некалькі бутэлек з запальнай сумесьсю трапілі на гаўбец жылога дома і загарэліся.

Прыхільнікі адзінства Ўкраіны пэрыядычна скандуюць: «Украіна!». А іхныя апанэнты: «Расея!»

Да актывістаў Эўрамайдану далучаюцца выпадковыя мінакі.

Шмат параненых — траўмы галавы, апёкі, пераломы. Людзей вязуць машыны «хуткай дапамогі».

Галоўная ўправа МУС па Адэскай вобласьці паведамляе, што ў сутычках удзельнічаюць з аднаго боку — фанаты адэскага і харкаўскага футбольных клюбаў, а таксама актывісты Эўрамайдану, з другога — прыхільнікі Расеі.

МУС пацьвердзіў сьмерць аднаго з удельнікаў сутычак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG