Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сама мала адзін чалавек загінуў у сутычках у Адэсе


У Адэсе ў сутыкненьнях паміж прыхільнікамі адзінства Ўкраіны і сэпаратыстамі загінуў сама мала адзін чалавек.

Сутычкі адбываюцца на вуліцах Дзерыбасаўскай, Праабражэнскай у раёне Гарадзкога саду, Грэцкай, Буніна, Аляксандраўскім праспэкце і ў завулку віцэ-адмірала Жукава.

Цела маладога чалавека ляжыць на скрыжаваньні вуліц Дзерыбасаўскай і Праабражэнскай, перадае УНІАН.

Відавочцы паведамляюць, што сэпаратысты ўжываюць траўматычную зброю, яны ўзброеныя мачэтэ, бітамі, дручкамі і кактэйлямі Молатава.

Прыхільнікі адзінства Ўкраіны трымаюць у руках кавалкі бруку. У якасьці шчытоў яны выкарыстоўваюць дарожныя знакі і мэталічныя платы.

У цэнтры Адэсы разьбітыя прыпаркаваныя аўтамабілі.

Міліцыі пакуль не ўдаецца аднавіць парадак.
XS
SM
MD
LG