Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія ўвяла санкцыі супраць 23 расейцаў


Урад Японіі прыняў рашэньне пра ўвядзеньне дадатковых візавых санкцый у дачыненьні да расейцаў. Прычынай увядзеньня санкцый сталі дзеяньні Расеі ва Ўкраіне.

Імёны 23 чалавек, якім будзе забаронены ўезд у Японію, пакуль не называюцца, але вядома, што сярод іх ёсьць прадстаўнікі дзяржструктураў.

«Мы мусім заклікаць Расею да стрыманасьці і адказных паводзінаў», — цытуе словы кіраўніка МЗС Японіі Фуміо Кусыда ВВС.

Першы пакет санкцый у дачыненьні да Расеі Японія ўвяла ў сакавіку. Ён прадугледжваў прыпыненьне кансультацый пра зьмякчэньне візавага рэжыму і замарожваньне пачатку перамоваў пра магчымае заключэньне двухбаковых дамоваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG