Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску суды над удзельнікамі «Чарнобыльскага шляху»


У судзе Савецкага раёна Менску пройдуць працэсы над васьмю ўдзельнікамі «Чарнобыльскага шляху», якія былі затрыманыя 26 красавіка пасьля завяршэньня мітынгу.

Пасьля затрыманьня іх даставілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў. Як паведамляюць праваабаронцы, сярод затрыманых гамяльчанін Юры Рубцоў і жыхар Стаўбцоўскага раёна Леанід Смоўж.

Юры Рубцоў падчас шэсьця быў апрануты ў майку з надпісам на сьпіне «Арыштуйце мяне. Нагода? Я супраць Лукашэнкі». На грудзях было напісана «Лукашэнка, сыходзь».

Затрыманьні актывістаў пачаліся ў Менску за некалькі дзён да акцыі. Цягам мінулага тыдня былі затрыманыя Ільля Дабратвор, Алесь Сьцепаненка, Уладзімер Сяргееў, Зьміцер Дашкевіч, Аляксандар Францкевіч, а таксама адзін з арганізатараў «Чарнобыльскага шляху» Максім Вінярскі.

Усе яны, акрамя Францкевіча, якога яшчэ чакае суд, былі асуджаныя да арыштаў ад 5 да 25 сутак па розных адміністрацыйных артыкулах (дробнае хуліганства, супраціў супрацоўнікам міліцыі, парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду). Вінярскі ў знак пратэсту супраць незаконнага прысуду абвясьціў сухую галадоўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG