Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Малалюдны Чарнобыльскі шлях у Менску (фота, відэа)


Чарговую гадавіну найбуйнейшай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы дэмакратычная грамадзкасьць Беларусі адзначыла традыцыйным шэсьцем.

Удзельнікі акцыі сабраліся на пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік» зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, сьцягамі партый і грамадзкіх арганізацыяў, а таксама расьцяжкамі і плякатамі зь лёзунгамі «За незалежную Беларусь», «Чарнобыль наш боль. Мы памятаем», «Не АЭС», «Свабоду палітвязьню Яўгену Васьковiчу» і іншымі.

Калёна маніфэстантаў колькасьцю да 500 чалавек прайшла па праспэкце Незалежнасьці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў на плошчы Бангалор, дзе прайшоў невялікі мітынг. Да яго пачатку каля сцэны ў парку знаходзіліся прыкладна каля ста чалавек, яшчэ некалькі дзясяткаў спыніліся каля мэталашукальнікаў.

Прысутныя прынялі рэзалюцыю пад назвай «Не атамнай пагрозе! Не дамо свой край, краіну, плянэту зрабіць новым Чарнобылем!». Завяршылася акцыя малітвай у памяць пра ахвяры Чарнобыля, якую зачытаў сьвятар Беларускай аўтакефальнай царквы.

ЖЫВЫ БЛОГ

ФОТАГАЛЕРЭЯ

ПОЎНАЕ ВІДЭА З АКЦЫІ

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG