Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ апублікавала доказы датычнасьці «народнага мэра» Славянску да забойства дэпутата Рыбака


Уладзімер Рыбак
Уладзімер Рыбак

СБУ апублікавала аўдыёзапісы размоваў, якія даказваюць датычнасьць да забойства дэпутата Горлаўскага гарадзкога савету Ўладзіміра Рыбака групы так званага «Стралка», які дзейнічае ў Данецкай вобласьці, і падпалкоўніка ГРУ Ігара Бэзьлера.

«Выяўлена, што 17 красавіка 2014 году Бэзьлер (пазыўны „Бес“) паставіў задачу начальніку самаабвешчанай міліцыі горада Горлаўка па нэўтралізацыі Рыбака, які спрабаваў усталяваць дзяржаўны сьцяг на будынку Горлаўскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі», паведамілі espreso.tv у СБУ

«Адначасова Безьлер даў указаньне чальцу сваёй групы, вайскоўцу РФ, выкрасьці Рыбака, пасадзіць у аўтамабіль і вывезьці ў вызначанае месца, дзе ўжываць да яго фізычны ціск. Сам ён плянаваў асабіста выехаць у месца, дзе ўтрымліваўся Рыбак. Далей на ўказаньне „Стралка“ (Ігар Стралкоў) Уладзімір Рыбак быў дастаўлены ў штаб сэпаратыстаў у г. Славянск, дзе зь ім асабіста меўся пагутарыць Ігар Стралкоў», — паведамляе СБУ.

20 красавіка 2014 голу Стралкоў даў загад самаабвешчанаму мэру Славянску Вячаславу Панамарову вывезьці з штабу цела забітага Рыбака, што той і выканаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG