Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заплацілі за затрыманьне 8 сэпаратыстаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За затрыманьне васьмі сэпаратыстаў па 10 тысяч даляраў за кожнага выплацілі на Днепрапятроўшчыне.

Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка штабу нацыянальнай абароны вобласьці Міхаіл Лысенка.

На блёк-пасты ў вобласьці дастаўлены 11 падазраваных у сэпаратызьме: шэсьць затрыманыя на тэрыторыі Данецкай вобласьці, чацьвёра — Луганскай, адзін — Харкаўскай.

Усе яны грамадзяне Расеі.

Падчас праверкі было выяўлена, што пад выглядам «дывэрсанта» ў адным выпадку людзі спрабавалі здаць на блёк-пост за грошы свайго знаёмага грамадзяніна Расеі, які ня мае да сэпаратыстаў ніякага дачыненьня. Інфармацыя пра яшчэ некалькіх затрыманых правяраецца, паведамляе «Ўкраінская праўда».

Паводле Лысенкі, пра выплаты за здадзеную зброю зьвестак пакуль няма.

17 красавіка кіраўніцтва Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі і штабу нацыянальнай абароны рэгіёну заявіла, што прапануе ўзнагароджаньне за адлоў дывэрсантаў і вызваленьне захопленых прарасейскімі сіламі адміністрацыйных будынкаў.

За затрыманьне сэпаратыста і выдачу яго патрульным абяцалі 10 тысяч даляраў, за здадзеную адзінку стралковай зброі — ад 1 да 2 тысяч даляраў, за вызвалены адміністрацыйны будынак — 200 000 даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG