Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці існуе сёньня пагроза для незалежнасьці Беларусі? Апытаньне ў Берасьці


Наўпроставы лінк

Спадар: Жывём спакойна, у горадзе спакойна, ва ўсіх гарадах спакойна, мне падаецца, нічога нам не пагражае. Наадварот, пачынаем разьвівацца і з Заходнімі краінамі, і з Усходам. З Расеяй у нас усё добра, я думаю, нам нічога не пагражае. Будзем жыць спакойна, а там паглядзім. Як будзе што пагражаць, то будзем біцца.

Спадарыня: Незалежнасьці як такой і няма, таму што даўно Расея неафіцыйна захапіла Беларусь. Навошта ёй нарывацца на новыя асуджэньні Захаду, з боку цывілізаванага сусьвету, калі без адзінага стрэлу Расея паглынула Беларусь?

Спадарыня: Ну, калі параўноўваць з Украінай, то Беларусі нічога не пагражае. А вось Украіне — так. У нас, здаецца, усё нармальна ў краіне. Жывём, нікога не чапаем, ні да кога не далучаемся, ні да каго ня просімся. Самі сабе... Так што, я лічу, што нам нічога не пагражае. Ну, так і лепей — жывём самі сабе, ні з кім ня дзелімся, ні ў каго нічога ня просім.

Спадарыня: Беларускай незалежнасьці калі што і пагражае, дык толькі з боку Расеі. Таму што зразумела, што Расея пасьля распаду Савецкага Саюзу хоча нас «адцяпаць»... Ну, але пакуль тут ня надта атрымліваецца. Вунь ва Ўкраіне ўсё па-іншаму. Ну, а нас... Можа, Расея і хоча Беларусь, але наўрад ці што атрымаецца.

Спадар: Пагрозы, канечне, няма, тут зусім іншы расклад. Апазыцыйныя палітыкі выказваюцца, што калі што — народ выйдзе туды... Нічога ня выйдзе народ, як было, так яно і застанецца. Фактычна Беларусь даўно ўжо знаходзіцца і пад эканамічным, і пад сілавым ціскам, яна ўжо даўно прарасейская губерня ўжо стала.

Спадарыня: Мы жывём у незалежнай краіне, і я думаю, і надалей нічога ня зьменіцца. Хто нам будзе пагражаць? НАТО? Расея? Больш няма каму. Ва Ўкраіне ёсьць праблемы, можа, у іх і могуць адкалоць кавалак краіны. А да нас, я думаю, наўрад ці нехта сунецца. Можа, там нехта і хоча Беларусь нашу захапіць, але я думаю, што наўрад ці гэта атрымаецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG