Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прыгразілі Расеі ўзмацненьнем санкцый


Сьюзан Райс
Сьюзан Райс
Масква можа сутыкнуцца з больш жорсткімі санкцыямі ў выпадку невыкананьня дамоўленасьцяў, дасягнутых падчас жэнэўскай сустрэчы па Ўкраіне. Пра гэта ў пятніцу заявіла дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Сьюзан Райс, перадае агенцтва Reuters.

Паводле яе, гэтыя санкцыі могуць закрануць вельмі важныя сэктары расейскай эканомікі. Райс дадала, што Вашынгтон будзе ўважліва сачыць за выкананьнем Расеяй яе абавязацельстваў.

Па выніках праведзеных у чацьвер у Жэнэве чатырохбаковых перамоваў было дасягнута пагадненьне аб раззбраеньні незаконных узброеных фармаваньняў на тэрыторыі Ўкраіны і вызваленьні захопленых адміністрацыйных будынкаў. У перамовах удзельнічалі прадстаўнікі Ўкраіны, Расеі, ЗША і Эўразьвязу.

Раней у пятніцу прарасейскія актывісты, якія захапілі адміністрацыйныя будынкі ў шэрагу ўкраінскіх гарадоў на ўсходзе краіны, заявілі, што не зьбіраюцца выконваць Жэнэўскія дамовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG