Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама стрымана ацаніў вынікі перамоваў у Жэнэве


Барак Абама

Барак Абама

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў аб тым, што дамоўленасьці, дасягнутыя на чатырохбаковай сустрэчы ў Жэнэве, прысьвечанай вырашэньню ўкраінскага крызісу, даюць слабую надзею на тое, што ўдасца разрадзіць крызіснае становішча. Хоць, паводле прэзыдэнта Абамы, усё будзе залежаць ад паводзінаў Расеі, і мяркуючы па яе дзеяньнях у мінулым, падстаў для аптымізму мала.

Барак Абама ацаніў вынікі перамоваў, у якіх удзельнічалі кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў ЗША, Эўразьвязу, Расеі і Ўкраіны ў часе першай за некалькі месяцаў прэс-канфэрэнцыі. Згодна з дасягнутымі дамоўленасьцямі, заходнія краіны прыпыняць працэс увядзеньня санкцый супраць Расеі ў абмен на раззбраеньне незаконных узброеных фармаваньняў на тэрыторыі Ўкраіны і вызваленьне будынкаў, захопленых групамі, якія выступаюць супраць цэнтральнага ўраду Ўкраіны. Прэзыдэнт Абама заявіў пра тое, што ЗША павінны быць гатовыя нэўтралізаваць «новыя спробы ўмяшаньня расейцаў» у справы ўсходняй і паўднёвай Украіны.
XS
SM
MD
LG