Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў: Грамадзянскай вайны ня будзе, зброі цывільным не дамо


Аляксандар Турчынаў

Аляксандар Турчынаў

Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны, выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Аляксандар Турчынаў перакананы, што грамадзянскай вайны ва Ўкраіне ня будзе.

Падчас пасяджэньня Вярхоўнай Рады, камэнтуючы заклікі раздаць зброю грамадзянам, якія хочуць абараняць Украіну ад сэпаратыстаў і захопнікаў, ён заявіў:

«Дзяржава дае зброю толькі тым, хто ідзе працаваць у міліцыю, хто ідзе служыць у Нацыянальную гвардыю або ва Ўзброеныя сілы».

«Калі мы адкрыем свабодны доступ да зброі — гэта азначае, што вольны доступ атрымаюць і сэпаратысты. І гэта азначае, што мы штурхаем Украіну ў прорву грамадзянскай вайны. Мы не дапусьцім грамадзянскай вайны», — сказаў Турчынаў.

«Тыя, хто адказваюць перад дзяржавай, — Узброеныя сілы, міліцыя. Калі ласка, запісвайцеся і ідзіце да іх працаваць, ідзіце абараняць краіну», — заявіў ён.

«Грамадзянскай вайны ў Украіне ня будзе. Кропка», — заявіў Турчынаў.

Раней прэм’ер Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што Ўкраіна знаходзіцца «у прадчуваньні вайны з-за «злачыннай улады» і «бяздарных палітыкаў» Кіева, якія выклікалі «народныя пратэсты ў рэгіёнах».
XS
SM
MD
LG