Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Ўкраіны: Армія гатовая да антытэрарыстычнай апэрацыі


Выканальнік абавязкаў кіраўніка Мінабароны Ўкраіны Міхаіл Коваль заявіў, што ўкраінскія войскі прыведзены ў поўную баявую гатоўнасьць для выкананьня задач, пастаўленых Радай нацбясьпекі і абароны.

Ён адзначыў, што ўзброеныя сілы могуць прыступіць да дзеяньняў без абвяшчэньня ваеннага стану ў рамках антытэрарыстычнай апэрацыі, піша gordonua.com.

«Падставы для выкарыстаньня ўзброеных сіл ёсьць», — адзначыў ён.

В. а. прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў падпісаў указ «Аб рашэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны ад 13 красавіка 2014 году «Аб неадкладных мерах па пераадоленьні тэрарыстычнай пагрозы і захаваньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны».

Турчынаў прапанаваў таксама генсакратару ААН Пан Гі Муну правесьці сумесную антытэрарыстычную апэрацыю зь міратворчымі сіламі ААН.
XS
SM
MD
LG