Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пачалася антытэрарыстычная апэрацыя ў Славянску


Узброеныя сэпаратысты ў Славянску.

Узброеныя сэпаратысты ў Славянску.

Пра яе пачатак а 8.30 паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў у Фэйсбуку.


Арсен Авакаў напісаў: «Пачалася АТА ў Славянску. Кіруе АТЦ СБУ Украіны. Прыцягнуты сілы з усіх сілавых падразьдзяленьняў краіны. З Богам!»

Учора ў Славянску Данецкай вобласьці ўзброеныя сэпаратысты захапілі будынкі МУС і СБУ Ўкраіны.

«Журналісты са Славянска пішуць у сацсетках, што назіраюць над горадам верталёты. Па стане на 08.50 чутно страляніну. Паводле журналістаў, тэрарыстаў у Славянску каля 100 чалавек», — піша інтэрнэт выданьне «Новости Донбасса».

Паводле зьвестак журналіста сайта «Новости Донбасса», вакол Славянска знаходзяцца ўкраінскія БТРы, таксама наблізілася ўкраінская армія.

Жыхары Славянска тым часам не рэагуюць на заклікі з агітацыйных машын з гучнамоўцамі «Славянск, уставай». Людзі застаюцца дома і ігнаруюць заклікі сэпаратыстаў.

Сачыце за разьвіцьцём падзеяў тут >>

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заяўляе, што сэпаратысты адкрылі агонь на паражэньне.

«Перадавайце усім цывільным сысьці з цэнтру горада — не выходзіць з кватэр, ня падыходзіць да вокнаў. Сэпаратысты адкрылі агонь на паражэньне ў бок падыходзячага спэцназу без размоў», -- напісаў Аваков у каментары да свайго запісу аб антытэрарыстычнай апэрацыі на сваёй старонцы Facebook.

Тым часам узброеныя сэпаратысты ўтрымліваюць захопленыя ўчора будынкі гарсавета і міліцыі ў Краматорску. У Горлаўцы ў міліцыі прайшоў інструктаж, міліцыя настойвае, што любы захоп будзе спыняцца. У Марыюпалі сэпаратысты спрабавалі захапіць рэдакцыі мясцовага сайта 0629 і тэлеканала «Сігма», але сышлі, паведамляе сайт «Новости Донбасса».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG