Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысцкія правакацыі на ўсходзе Украіны (жывая трансьляцыя)

Сёньня ў Славянску завяршылася антытэрарыстычныя кампанія. Урад рыхтуецца да паўнамаштабнай зачысткі сэпаратыстаў

04:16 14.4.2014
ЦРУ заяўляе, што ня мае дачыненьня да сілавой апэрацыі супраць сэпаратыстаў ва Ўкраіне
04:07 14.4.2014
Францыя накіравала ў Чорнае мора супрацьлодкавы фрэгат
04:07 14.4.2014
Луцэнка прапануе агульнаўкраінскі рэфэрэндум па расейскай мове і пашырэньні правоў рэгіёнаў
04:07 14.4.2014
На ўсходзе Ўкраіны ўзмоцняць міліцыю новымі спэцаддзеламі.
Паводле словаў Авакава, «Данецк атрымае свой спэцаддзел, створаны з патрыётаў краіны і Данбасу. Луганск — свой з луганчанаў. У Днепрапятроўску будзе створаны спэцаддзел «Дняпро». «Нікалаеў, Адэса, Херсон, Харкаў — практычна кожны рэгіён атрымае магчымасьць мець такі стабілізацыйны спэцаддзел. Спачатку ўсход і поўдзень, потым цэнтар і захад краіны», — падкрэсьліў міністар.
04:06 14.4.2014
Украінскія спэцназаўцы высадзіліся побач са Славянскам (відэа)
Украінскія спэцназаўцы высадзіліся побач са Славянскам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:30 0:00
Наўпроставы лінк
04:05 14.4.2014
У Марыупалі ў сутычках пацярпелі 20 чалавек.
У Харкаве міліцыя вызваліла ўнутраны двор гарадзкой рады ад прарасейскіх актывістаў. Як перадае агенцтва «УНІАН», некалькі соцень узброеных бітамі, шчытамі і дубінкамі людзей спрабуюць штурмаваць цэнтральны ўваход у будынак. Раней паведамлялася, што ў сутыкненьнях ў Харкаве пацярпелі 10 чалавек.
04:05 14.4.2014
Януковіч: ЗША разьвязваюць грамадзянскую вайну ва Ўкраіне.
Януковіч падкрэсьліў, што новыя ўлады будуць несьці крымінальную адказнасьць за тое, што адбываецца ў краіне. Украіна адной нагой уступіла ў грамадзянскую вайну, сёньня для Ўкраіны «важныя не хутчэйшыя выбары, а дыялёг», — сказаў экс-прэзыдэнт
04:04 14.4.2014
У Славянск адправілі рэзэрвовы батальён Нацыянальнай Гвардыі.
У складзе батальёну — 350 байцоў зь ліку рэзэрвістаў, якія прайшлі падрыхтоўку ў навучальным цэнтры і былых актывістаў Самаабароны Майдану,

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG