Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку сэпаратысты захапілі СБУ, умацоўваюць агнявыя пункты


Прарасейскія актывісты ў ноч на 7 красавіка захапілі ў Данецку будынак упраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны.

Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе абласной міліцыі, перадаюць «Навіны Данбаса»

Зараз на месцы працуе сьледча-апэратыўная група і выяўляюцца зьвесткі парушальнікаў.

Гэтая інфармацыя пацьвярджаецца запісам «Народнага апалчэньня Данбаса» ў сацыяльных сетках.

«Актывісты Народнага апалчэньня Данбаса ў 03:32 раніцы арганізавана, цягам 15 хвілін захапілі СБУ Данецкай вобласьці. У дадзены момант ідзе рэвізія архіўна-дакумэнтальнай базы і матэрыяльна-тэхнічнага комплексу. Актывісты Народнага апалчэньня Данбаса ўмацоўваюць пэрымэтр будынка, арганізуюць агнявыя кропкі і рыхтуюцца да адказу на штурмавым дзеяньняў з боку кіеўскай хунты», — гаворыцца ў паведамленьні сэпаратыстаў.

Напярэдадні сэпаратысты захапілі Данецкую абласную дзяржаўную адміністрацыю.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG