Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума спрасьціла атрыманьне грамадзянства для рускамоўных


Расейская Дзярждума прыняла ў другім і трэцім чытаньнях закон, які прадугледжвае спрошчаны парадак атрыманьня расейскага грамадзянства тымі, хто валодае рускай мовай.

Замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства павінны прайсьці сумоўе ў адмысловай камісіі па прызнаньні іх носьбітамі рускай мовы.

Спрошчанае расейскае грамадзянства цяпер змогуць атрымаць носьбіты рускай мовы, сваякі якіх па прамой узыходнай лініі жывуць ці раней жылі на тэрыторыі СССР ці Расейскай імпэрыі ў межах сучаснай Расеі. Гэта азначае, што закон будзе распаўсюджвацца на анэксаваны Расеяй Крым.

Замежнікі змогуць скарыстацца такой працэдурай, калі адмовяцца ад свайго грамадзянства замежнай дзяржавы. Тэрмін разгляду заяваў аб прыёме ў грамадзянства РФ скарочаны да трох месяцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG