Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бяры і кляпай»,— Лукашэнка загадаў выпусьціць беларускі самалёт і верталёт


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу арганізаваць вытворчасьць у Беларусі самалётаў і верталётаў.

Пра гэта ён заявіў сёньня, наведваючы ў Баранавічах ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод»,— перадае БелТА.

Паводле слоў прэзыдэнта, займацца толькі мадэрнізацыяй і рамонтам існуючай тэхнікі беспэрспэктыўна, а таму неабходна самастойна асвойваць выпуск новай, запатрабаванай на рынках прадукцыі.

Інструкцыя па зборцы верталётаў ад Лукашэнкі:

  1. Рухавік ёсьць

  2. Купіць пару-тройку прыладаў

  3. Кляпай - рабі корпус

«У Беларусі павінны вырабляцца і самалёты, і верталёты», — сказаў Лукашэнка.

Як адзначыў Лукашэнка дзяржавы, для арганізацыі вытворчасьці верталётаў ёсьць прыдатная пляцоўка ў Воршы:

«Што такое вырабіць сёньня ў Воршы верталёт? Не праблема, калі там будзе „Мотор Січ“ з рухавіком. Рухавік ёсьць, яшчэ купіць пару-тройку складаных прыладаў, якія, можа быць, і ня трэба ў нас вырабляць. А ўсё астатняе — бяры і кляпай, рабі корпус», — дай інструкцыю па зборцы верталётаў прэзыдэнт.
«І другое — мы павінны вырабляць у сябе самалёт. Які — гэта ваша справа, але патрэбны для рынку, перш за ўсё, для Расеі. Але мы не павінны сядзець у майстэрні і кляпаць старыну», — падкрэсьліў Аляксандр Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG