Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У панядзелак раніцай павінны вызваліць Лябедзьку


Суд над Анатолем Лябедзькам
Суд над Анатолем Лябедзькам
Як паведамляе прэс-служба АГП, у панядзелак, 31 сакавіка, у 10.30 выходзіць на волю пасьля адміністрацыйнага арышту на 15 сутак лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Ён быў затрыманы 16 сакавіка разам з актывістамі АГП Уладзімірам Раманоўскім, Яўгенам Храпавым, Міхаілам Бабіла, Ганнай Канапацкай і Вольгай Маёравай і намесьнікам старшыні БСДП (Народная Грамада) Аляксандрам Арастовічам за пікет салідарнасьці з палітвязьнямі, які прайшоў 16 сакавіка на Камароўцы ў Менску.

26 сакавіка з турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску выйшлі на волю актывісты АГП Уладзімер Раманоўскі, Яўген Храпаў і Міхаіл Бабіла, а таксама намесьнік старшыні аргкамітэту ў справе стварэньня БСДП (Народная Грамада) Аляксандар Арастовіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG