Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раманоўскі, Храпаў, Бабіла і Арастовіч выйшлі на волю


Уладзімер Раманоўскі, архіўнае фота

Уладзімер Раманоўскі, архіўнае фота

26 сакавіка з турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску выйшлі на волю актывісты АГП Уладзімер Раманоўскі, Яўген Храпаў і Міхаіл Бабіла, а таксама намесьнік старшыні аргкамітэту ў справе стварэньня БСДП (Народная Грамада) Аляксандар Арастовіч.

Колішні вязень ГУЛАГу Ўладзімер Раманоўскі распавёў, што парадкі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў стражэйшыя, чым у турме. Прыкладам, калі ты не выскачыў па камандзе, то табе пагражаюць ажно фізычным пакараньнем.

«Абыходжаньне са зьняволенымі вельмі жорсткае і больш шакуе, чым сама пасадка. Таму што калі сутыкаесься з хамствам, на якое ня можаш адказаць, гэта душыць», — заявіў Раманоўскі ў інтэрвію БелаПАН.

Уладзімера Раманоўскага, Яўгена Храпава, Міхаіла Бабілу і Аляксандра Арастовіча асудзілі за пікет салідарнасьці з палітвязьнямі 16 сакавіка ў Менску.

За той жа пікет Анатоля Лябедзьку пакаралі 15 суткамі арышту.
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная
XS
SM
MD
LG