Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шасьцёра міліцыянтаў пільнавалі чатырох віцебскіх апазыцыянэраў


Міліцэйская машына чакае каля помніка Караткевічу

Міліцэйская машына чакае каля помніка Караткевічу

Верагодна, супрацоўнікаў Кастрычніцкага РАУС было і больш. Але сама меней шасьцярых налічылі віцебскія актывісты, якія ў Дзень Волі ўскладалі кветкі да мэмарыяльнай дошкі Васілю Быкаву і да помніка Ўладзімеру Караткевічу.

Двое сябраў КХП БНФ і двое актывістаў руху «За свабоду» — гэта ўся невялічкая група, якая сабралася на рагу вуліцы Суворава каля будынка былой мастацкай вучэльні, дзе ў 1939–1940 гады вучыўся Васіль Быкаў. Усклалі кветкі да мэмарыяльнай дошкі, запалілі сьвечку.

Што падалося падазроным у дзеяньнях апазыцыянэраў — усіх, дарэчы, ужо ў сталым веку, — застаецца невядомым. Але ў наступным пункце маршруту — каля помніка Ўладзімеру Караткевічу — іх ужо чакалі міліцыянты. Дзьве міліцэйскія машыны дзяжурылі наводдаль — адна з боку вуліцы Суворава, другая з боку вуліцы Чэхава. У кожнай машыне актывісты заўважылі, акрамя кіроўцы, яшчэ па адным пасажыры. А сквэр каля плошчы Леніна, дзе стаіць помнік, мэтадычна прачэсваў патруль з двух спэцназаўцаў.

Пад такім пільным кантролем і ўсклалі да помніка кветкі — белыя і чырвоныя гвазьдзікі, перавязаныя бел-чырвона-белымі і жоўта-блакітнымі стужкамі — на знак салідарнасьці з Украінай. Тым болей, што менавіта там, у Кіеве, і вучыўся Ўладзімер Караткевіч. Магчыма, менавіта стужкі ў колерах украінскага нацыянальнага сьцяга і справакавалі надзвычайную ўвагу віцебскай міліцыі. Іншага тлумачэньня актывісты ня маюць, бо за ўскладаньнем кветак праваахоўнікі назіралі здалёк, пытаньняў не задавалі, прэтэнзіяў не прад’яўлялі. Але праз колькі часу стужкі з букетаў таемным чынам зьніклі — і жоўта-блакітная, і бел-чырвона-белая. Ускладаньне кветак да помніка Караткевічу

Ускладаньне кветак да помніка Караткевічу

Каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава

Каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава

XS
SM
MD
LG