Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя выкралі камандуючага флётам Украіны


Сяргей Гайдук

Сяргей Гайдук

Група невядомых вывезла камандуючага ВМС Украіны адмірала Сяргея Гайдука са штабу ў Севастопалі.

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на прадстаўніка «самаабароны» Крыму, «ім цяпер будуць займацца спэцслужбы».

У той жа час, адзін зь севастопальскіх сайтаў паведаміў, што Гайдука выявілі ў адным з памяшканьняў на тэрыторыі штабу і нібыта вывезьлі супрацоўнікі ФСБ.

У Мінабароны Ўкраіны пацьвердзілі факт вываду камандуючага ВМС Сяргея Гайдука са штабу ВМС у Севастопалі групай асобаў:

«Мы пацьвярджаем, што яго вывелі з штабу ВМС, цяпер высьвятляем падрабязнасьці», — паведамілі ў прэсавай службе ведамства.

Гайдука ў кайданках вывелі са штабу супрацоўнікі Галоўнага выведнага ўпраўленьня Расеі.

Сёньня ў Севастопалі расейскія акупацыйныя войскі пры падтрымцы парамілітарных фармаваньняў і жанчын захапілі штаб ВМС Украіны. Частка ўкраінскіх афіцэраў пакінулі захоплены штаб.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG