Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Севастопалі «аксёнаўцы», якія прыкрыліся жанчынамі, уварваліся ў штаб ВМС


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

Невядомыя ў сераду раніцай разбурылі плот і патрапілі на тэрыторыю штабу камандаваньня Ваенна-марскіх сіл Украіны.

Пра гэта Ўкраінскай праўдзе паведаміў кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны Ўкраіны ў Крыме Уладзіслаў Селязьнёў.

«Афіцэры, як могуць, стрымліваюць гэтую масу людзей, каб яны не расьцякаліся па тэрыторыі. Ну, вядома, што нашы ўкраінскія афіцэры супраць жанчын сілу ўжываць не стануць», — адзначыў Селязнёў.

Ён дадаў, што пракрамлёўскіх узброеных людзей няма. «Ёсьць розныя людзі і ў масках і без масак, але узброеных няма», — зазначыў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG