Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскі крызіс: 6 урокаў для дыктатараў і іх праціўнікаў


Лёгкасьць і хуткасьць, зь якой Расея далучыла да сябе Крым, уразіла ўвесь сьвет. Але фактары, якія спрыялі гэтаму, фармаваліся гадамі. Журналістка Свабоды Дэйзі Сіндэлар прапануе 6 урокаў з крызісу, якія могуць быць карысныя як будучым дыктатарам, гэтак і тым, хто будзе рабіць ім супраціў.


1. Не адмаўляйцеся ад ядзернай зброі

Дваццаць гадоў таму Ўкраіна была трэцяй дзяржавай у сьвеце паводле свайго ядзернага арсэналу, ён налічваў 1900 стратэгічных боегаловак і 2400 ракет малой далёкасьці. Але Кіеў добраахвотна перадаў іх Расеі ў 1994 годзе, калі яна падпісала Будапэшцкі мэмарандум аб гарантыях бясьпекі У мэмарандуме адзначалася, што Расея будзе «ўстрымлівацца ад пагрозы сілы або ўжываньня сілы супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці ці палітычнай незалежнасьці Ўкраіны».

Зараз украінскія палітыкі шкадуюць аб тым рашэньні, адзначаюць, што Пакістан і Індыя палічылі, што свая атамная бомба абараняе больш надзейна, чым мэмарандумы. Беларусь і Казахстан, якія таксама падпісалі Будапэшцкі мэмарандум і аддалі сваю ядзерную зброю, магчыма, цяпер таксама пашкадуюць аб гэтым. А Іран і Паўночная Карэя будуць, як ніколі раней, супрацьстаяць спробам не дапусьціць іх у ядзерны клюб.

2. Пагадненьні ня маюць сілы

Прыгаданы Будапэшцкі мэмарандум быў ухвалены ўсімі пяцьцю сталымі чальцамі Рады Бясьпекі ААН, але гэта ніякім чынам не стрымала Пуціна. Ён заявіў, што мэмарандум ўжо ня мае вагі, бо, маўляў, цяперашні ўрад Украіны прыйшоў да ўлады шляхам перавароту і не зьяўляецца законным.

Мэмарандум не заахвоціў ЗША і Вялікабрытанію, якія яго падпісалі, зрабіць ваенныя крокі ў дачыненьні да Масквы. Пагадненьне, у назьве якога гаворыцца аб гарантыях, на самой справе не прадугледжвала рэальных гарантыяў бясьпекі з боку Вашынгтону ці Лёндану.

У сваім далучэньні Крыму, на самой справе, Масква парушыла шэраг пагадненьняў, у тым ліку Статут ААН, Статут Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтве ў Эўропе, Хэльсынскія пагадненьні 1975 году, двухбаковую дамову Ўкраіна-Расея 1997 году і нядаўна працягнутую дамову аб Чарнаморскім флёце, які прадугледжвае базы ў Крыме для Расеі, але не прыток тысяч дадатковых вайскоўцаў.

3. Этнічныя чысткі працуюць

Распараджэньне, як гаворыцца, гэта дзевяць дзесятых закону. І калі вы сапраўды прад’явіце вашы прэтэнзіі на тэрыторыю, лепшы спосаб зрабіць гэта — выдаленьне мясцовых жыхароў і ўстанаўленьне сябе ў якасьці новай большасьці. Тактыка была пасьпяхова выкарыстаная супраць карэнных амэрыканцаў у Злучаных Штатах, супраць мусульман і харватаў у Босьніі і супраць мільёнаў неславянскіх меншасьцяў, якія пражываюць у сталінскім Савецкім Саюзе.

Больш за 200 тысяч татараў былі гвалтоўна выгнаныя з Крыму ў 1944 годзе на ілжывай падставе супрацоўніцтве з нацыстамі. Сотні тысяч этнічных рускіх былі накіраваны на іх месца. З 1980 году, калі татары пачалі вяртацца ў Крым у тагачасную Ўкраінскую ССР, яны ўжо былі меншасьцю.

4. Хлусьня працуе

Пуцін у яго крымскай кампаніі карыстаўся вялікай хлусьнёй і незьлічонай колькасьцю маленькіх. Вось толькі некаторыя зь іх.

1) правы расейцаў у Крыме парушаныя
2) улада ў Кіеве захопленая фашыстамі
3) сытуацыя ва Ўкраіне настолькі жахлівая, што ўкраінцы масава бягуць у Расею,
4) ніякія расейскія войскі не перакідаліся ва Ўкраіну
5) «мы не разглядаем анэксію Крыму)».

5 . Рынак ня мае маралі

Алімпіяда ў Сочы нагадала пра гэта, калі яе спонсары McDonalds, Coca-Cola і Procter & Gamble адмовіліся ціснуць на Расею ў сувязі зь яе гамафобнымі законамі з-за страху страціць свае прыбыткі. Гэта праяўляецца і зараз. Да рашэньняў аб санкцыях ЗША і ЭЗ у панядзелак ніхто не выказваў жаданьня пакараць Расею за яе дзеяньні ў Крыме больш чым словамі.

Эканамічныя чыньнікі скампрамэтавалі здольнасьць заходніх краін выступаць у якасьці маральных сьцяганосцаў — яны не толькі залежыць ад расейскіх інвэстыцый, яны патэнцыйна зьвязаныя з мафіёзнымі сеткамі, якія стаяць за расейскім бізнэсам. Цэнтральны банк Расеі падлічыў, што дзьве траціны адтоку капіталу краіны зьяўляюцца даходамі ад злачынстваў, хабару і ўхіленьня ад выплаты падаткаў.

6. Патрыятызм — гэта добра (акрамя выпадкаў, калі гэта жахліва)

У пуцінскі праект нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва анэксія Крыму ўпісалася арганічна. Ён заявіў, што захоп Крыму быў ня толькі натуральным, але і неабходным, «кінуць народ Крыму ў бядзе было б нічым іншым, як здрадай».
Але апэлюючы да патрыятычных пачуцьцяў у Расеі, Пуцін адмаўляе ў іх украінцам, трактуючы сілы, якія зрынулі прэзыдэнта Януковіча, як «нацыяналістаў, нэанацыстаў, русафобаў і антысэмітаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG